Кароткая даведка:
царкоўны дзеяч, епіскап полацкі і цвярскі, святы Беларускай і Рускай Праваслаўных Цэркваў, пісьменнік
Духоўныя імёны:
Сімяон Полацкі
Варыянты імя:
Сямён
Імёны на іншых мовах:
Симеон Полоцкий (руская);
1921 сімвал
Даведка
Сімяон Полацкі, епіскап полацкі і цвярскі, паходзіў з роду полацкіх князёў. Нешматлікія звесткі аб яго жыцці і дзейнасці вядомы пераважна з летапісаў. Добра адукаваны і выхаваны ў хрысціянскіх традыцыях юнак прыняў пострыг у адным з манастыроў Полацка. Дакладны час, калі Сімяон быў пасвячоны ў духоўны сан, застаецца невядомым, епіскапам пастаўлены не раней за 1260 г. Ён клапаціўся аб епархіі, заснаваў манастыр на Лучне за Полацкам (існаваў да XVI ст.). Будаваліся пры ім іншыя храмы і манастыры. Сімяон Полацкі быў выдатным прамоўцам, шмат чытаў пропаведзей. Пра дзейнасць епіскапа ў тыя гады вядома з дзвюх гістарычных крыніц – граматы, згодна з якой Сімяон быў заснавальнікам манастыра на Лучне, і другога дакумента, «Сімяона епіскапа Цвярскога наказ».
Сімяон пакінуў Полацк, верагодна, у другой палове 1260-х гг і пераехаў у Цвер па запрашэнні вялікага князя ўладзімірскага Яраслава Яраславіча стаў цвярскім епіскапам. Як мяркуецца, прымусіла яго да гэтага міжусобная вайна, якая пачалася пасля забойства ў 1263 г. заснавальніка і першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга. Існуе і іншая версія наконт прычын ад’езда, згодна з якой епіскап меў варожыя адносіны з літоўцамі.
У час жыцця ў Цверы карыстаўся высокім аўтарытэтам у народа і духавенства, быў настаўніцкім біскупам, заступаўся за пакрыўджаных, дапамагаў бедным і сіротам. На долю епіскапа выпалі цяжкя выпрабаванні. Летам 1276 г. моцны пажар знішчыў амаль усе храмы, акрамя аднаго. Яшчэ праз шэсць гадоў зноў спалены культавыя збудаванні і жылыя дамы, патрабаваліся вялікія затраты на аднаўленне горада. Адным з самых значных праектаў Сімянона Полацкага было заснаванне ў 1285 г. Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора. Памёр епіскап у лютым 1289 г. і пахаваны ў Спаскім саборы. У 2016 г. кананізаваны. Дзень памяці 16 лютага.
Сімяон Полацкі напісаў некалькі духоўных твораў, сярод якіх «Павучанне».