Шадыра Алег Іосіфавіч, доктар хімічных навук, радыяцыйная хімія, арганічная хімія
Дата нараджэння:
30.04.1948
Імёны на іншых мовах:
Šadyra Aleg Iosifavič (не вызначана); Šadyro Oleg Iosifovič (не вызначана); Shadyro O. I. (англійская); Shadyro O. I. (англійская);
719 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 30.04.1948, в. Даўгінава, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Радыяхімік, хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1988), прафесар (1997).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Хімія", 1971).
Навуковыя інтарэсы: свабоднарадыкальныя пераўтварэнні біялагічна важных злучэнняў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1971, хімічны факультэт, кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, з 1991 – загадчык лабараторыі хіміі свабоднарадыкальных працэсаў, з 1994 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2008) і інш.