Нарадзіўся 15.02.1949, в. Кавальцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994).
Адукацыя: Юрацішкаўскае медыцынскае вучылішча, г. п. Юрацішкі, Гродзенская вобласць (1968), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).
Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; хірургічная панкрэаталогія; хірургічная гепаталогія.
Месца працы, пасада: Маладзечанская гарадская бальніца (1974–1978, урач-хірург), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1978, лячэбны факультэт, кафедра гаспітальнай хірургіі, у 1978–1980 – клінічны ардынатар, у 1980–1987 – асістэнт, у 1987–1992 – дацэнт, у 1992–1994 – прафесар, кафедра агульнай хірургіі, у 1994–2005 і з 2010 – загадчык кафедры, у 1998–2010 – рэктар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: медалі Францыска Скарыны (2002), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2006), ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага, залаты медаль імя Альберта Швейцэра (1999, 2001), званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2007), знак "Отличник здравоохранения Республики Беларусь" (2007).
E-mail: petHar@mail.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага