Імёны на іншых мовах:
Abramovič Franc Vikenc'evič (не вызначана);
910 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 00.00.1864, в. Клесель, Рэчыцкі павет, Мінская губерня (Гомельскі раён). Урач-хірург. Доктар медыцыны (1900). Удзельнік Руска-японскай вайны (1904–1905).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне захворванняў органаў брушной поласці; арганізацыя хірургічнай дапамогі.
Месца працы, пасада: Пецяргофскі павет (земскі ўрач), Цвярская губерня (з 1894, загадчык фабрычна-земскай бальніцы ў с. Каменскае, старшы ўрач Цвярской губернскай бальніцы), г. Гомель (з 1914 – загадчык гінекалагічнай бальніцы, у 1914–1917 – загадчык ваеннага шпіталя, 1917–1923 – загадчык хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы), г. Мазыр (1923–1933, загадчык хірургічна-гінекалагічнага аддзялення Мазырскай павятовай бальніцы).
Узнагароды: ордэн Святога Станіслава 3-й ступені.
Памёр 10.06.1933 ад сыпнога тыфу, заразіўшыся пры абследаванні хворага.