Савіцкі Парфен Пятровіч, кандыдат гістарычных навук
Дата нараджэння:
28.10.1904
Дата смерці:
11.08.1954
Імёны на іншых мовах:
Savicki Parfen Pâtrovič (не вызначана); Savickij Parfen Petrovič (не вызначана);
1128 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 28.10.1904, в. Гайшын, Прапойская воласць, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня (Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць). Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1948). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938–1947).
Адукацыя: Прапойскае вышэйшае пачатковае вучылішча (1921), Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (прапагандысцкае аддзяленне, 1934), Інстытут чырвонай прафесуры (Масква, 1937).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.
Месца працы, пасада: пачаткова школа в. Барсукоўка (Слаўгарадскі раён; дырэктар), Прапойскі райвыканкам (1929–1931), Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1934–1935, выкладчык, рэдактар газеты "Ленінец"), Варашылаўскі райкам КП(б)Б г. Мінска (1935–1936), Кагановіцкі райкам КП(б)Б г. Мінска (1937), Мінскі гаркам КП(б)Б (1936, 1937), Ніжнетагільскі настаўніцкі інстытут (Свярдлоўская вобласць; 1941–1943, дырэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1938–1941 і 1943–1946, рэктар), Беларускі політэхнічны інстытут (1947–1954, загадчык кафедры "Асновы марксізму-ленінізму").
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1949) і інш.
Памёр 11.08.1954, пахаваны на Вайсковых могілках, г. Мінск.