Нарадзілася 21.06.1948, г. Архангельск, Расія. Аператар, рэжысёр, педагог, грамадскі дзеяч. Дацэнт (2003). У 1973–1975 – дэпутат Бабушкінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Масквы.
Адукацыя: Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, г. Масква (спецыяльнасць "Кінааператарства", 1976).
Навуковыя інтарэсы: кінематаграфія; тэлебачанне; падрыхтоўка спецыялістаў для экранных відаў мастацтва.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная і музычная творчасць (празаік, паэт, сцэнарыст, кампазітар).
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (з 1992, факультэт экранных мастацтваў, кафедра кінатэлеаператарства, прафесар кафедры, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1986); медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў "За выдающиеся заслуги в белорусском кинематографе" (2002); дыплом імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь кінааператара, кінарэжысёра Ю.А. Марухіна "За операторское мастерство, за вклад в национальную операторскую школу" (2005); нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2008); ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2009) і інш.
E-mail: chuprynski@mail.ru