Нарадзіўся 26.09.1924, с. Кавалёўка, Грабёнкаўскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі працоўнага выхавання школьнікаў. Доктар педагагічных навук (1978), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Благавешчанскае педагагічнае вучылішча (1942), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (філалагічны аддзяленне, 1950; гістарычнае аддзяленне, 1953), Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі педагогікі, г. Масква (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працоўнага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ як у вучэбнай, так і пазакласнай рабоце.
Месца працы, пасада: Суражская СШ, Віцебская вобласць (з 1946, настаўнік чарчэння і малявання); СШ №6 і № 18 г. Віцебска (з 1949, настаўнік чарчэння, малявання і гісторыі); Школа рабочай моладзі № 5 г. Віцебска (1953–1955, дырэктар); СШ № 15 г. Віцебска (1955–1966, дырэктар); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1966–1995; кафедра педагогікі, у 1969–1982 – загадчык кафедры, з 1978 – прафесар), адначасова з 1982 – загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР.
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1984), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, знакі "Выдатнік народнай асветы" СССР (1960) і БССР (1978), ордэн Айчыннай вайны, медалі "За перамогу над Японіяй" і інш.
Памёр 28.02.1995.