Імёны на іншых мовах:
Ûrcaŭ Aleg Anatolevič (не вызначана); Ûrcev Oleg Anatol'evič (не вызначана); Yurtsev Oleg A. (англійская); Yurtsev Oleg A. (англійская);
879 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 23.07.1933, г. Балашоў, Саратаўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).
Адукацыя: Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча ПВА (спецыяльнасць "Радыёлакацыя", 1956).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне, распрацоўка праграмнага забеспячэння для лікавага мадэлявання розных тыпаў антэн; распрацоўка рэальных канструкцый антэн для розных радыётэхнічных сістэм.
Месца працы, пасада: Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ПВА (1956–1985, кафедра тэхнікі ЗВЧ і антэнна-фідэрных устройстваў, у 1979–1985 – начальнік кафедры), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985, факультэт радыётэхнікі і электронікі, кафедра інфармацыйных радыётэхналогій, прафесар).
Узнагароды: званне " Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1981).