Імёны на іншых мовах:
Šved Pëtr Ivanavič (не вызначана); Šved Petr Ivanovič (не вызначана);
923 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 19.09.1934, в. Шантарава, Міёрскі раён, Віцебская вобласць. Інжынер-хімік, спецыяліст у галіне палімерных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1971).
Адукацыя: Вышэйшае ваенна-марское вучылішча інжынераў зброі (1958).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне і распрацоўка фізіка-хімічных асноў аховы паверхні цвёрдых цел ад вільгаці; распрацоўка паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем у пластмасавых карпусах.
Месца працы, пасада: Спецыяльнае канструктарскае бюро мікраэлектронікі (г. Ленінград, 1960–1962), Навукова-даследчы інстытут электронных матэрыялаў (г. Арджанікідзе, 1962–1974, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1974–1994, кафедра хіміі, дацэнт, у 1986–1991 – загадчык кафедры, 1974–1976 – прарэктар па навуковай рабоце, 1976–1986 – рэктар).