Дата нараджэння:
1910 Перавоз, в., Бярэзінскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці:
04.05.1944
Кароткая даведка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ст., Чырвонай Зоркі, Славы ІІІ ст., медалямі
Імёны на іншых мовах:
Алешкевич Степан Филимонович (руская);
1306 сімвалаў
Даведка
Аляшкевіч Сцяпан Філімонавіч нарадзіўся ў вёсцы Перавоз Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію і трапіў на фронт. Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскім франтах. Прымаў удзел у Белгародска-Харкаўскай аперацыі, вызваленні левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра.
Увосень 1943 г. і зіму 1944 гг. С.Ф. Аляшкевіч прымаў удзел у Жытомірска-Бердычэўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Уманска-Баташанскай наступальных аперацыях, фарсіраванні Паўднёвага Буга і Днястра, вызваленні Румыніі. 4 мая 1944 г. падчас разведвальнай аперацыі ў тыле ворага С.Ф. Аляшкевіч загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 верасня 1944 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Паўднёвага Буга, Сцяпану Філімонавічу Аляшкевічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Сцяпан Аляшкевіч быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы ІІІ-й ступені, медалямі «За адвагу» (двойчы), «За баявыя заслугі». Імем С.Ф. Аляшкевіча названы вуліцы ў горадзе Беразіно і ў вёсцы Чыжаха Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У вёсцы Чыжаха яму пастаўлены помнік.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».