Азарэвіч Надзея Апалонаўна (сцэнічны псеўданім Азарэвіч 1-ая, па мужу Навіцкая)
Дата нараджэння:
каля 1802
Дата смерці:
пасля 1826
Кароткая даведка:
артыстка балета і драмы, першая пантамімная танцоўшчыца ў балетах Агюста і Ш. Дзідло
Псеўданімы:
Азаревич 1-ая; Азарэвіч 1-ая
Варыянты імя:
Азарэвічава Надзея Апалонаўна
Імёны на іншых мовах:
Азаревич Надежда Аполлоновна (руская);
768 сімвалаў
Даведка
Надзея Апалонаўна Азарэвіч выйшла з тэатральнай сям’і Азарэвічавых, выхадцаў з Беларусі. Кацярына Лук’янаўна, яе маці, з’яўлялася прыгоннай танцоўшчыцай Шклоўскага тэатра графа Зорыча. Пасля таго, як ў 1800 г. прыгонныя артысты балета былі перададзены дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў, яна атрымала вольную і з поспехам выступала на тэатральных сцэнах Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Надзея Азарэвіч нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу, скончыла балетны клас імператарскага тэатральнага вучылішча. У 1821–1826 гг. паспяхова выступала на пецярбургскай сцэне пад прозвішчам Азарэвіч 1-я. Выконвала шматлікія сольныя партыі ў балетах, якія ставілі Шарль Дзідло і Агюст Пуаро. Вызначылася як першая пантамімная танцоўшчыца.