Кароткая даведка:
біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння
Варыянты назвы:
Дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння «Баранавіцкі»
Назвы на іншых мовах:
Барановичский (руская); Государственный ботанический заказник дикорастущих лекарственных растений республиканского значения "Барановичский" (руская);
1058 сімвалаў
Даведка
Біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Баранавіцкі» быў створаны ў 1978 г. на тэрыторыі Бярозаўскага, Ляснянскага, Дабрамысленскага і Мілавідскага лясніцтваў (Баранавіцкі і Івацэвіцкі раёны Брэсцкай вобласці). Мэтай яго заснавання стала захаванне ў прыродным стане месцаў росту дзікарослых лекавых раслін: ядлоўцу, ландыша майскага, талакнянкі, святаянніку прадзіраўленага, брусніц, чарніц і інш.
Агульная плошча складала больш за 30 тыс. га. Тэрыторыя ўяўляла сабой буйны лясны масіў з перавагай хвойнікаў. Трапляліся таксама бярозавыя, яловыя і чорнаалешнікавыя насаджэнні. Сярод рэдкіх раслін – баранец звычайны, арніка горная, чына горная, канюшына лубінавая, лінея паўночная, лілея кучаравістая і інш. У заказніку сустракаліся ахоўныя віды жывёл: сыч махнаногі, няясыць барадатая, бусел чорны, зімародак звычайны, рысь еўрапейская, пераліўніца вялікая, соня арэшнікавая. Існавалі два такавішчы глушцоў.
Заказнік быў ліквідаваны ў 2007 г. (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2007 г. №1833).