Рысюк Ніна Антонаўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, матэматыка
Дата нараджэння:
25.06.1932
Імёны на іншых мовах:
Rycûk Nina Antonaŭna (не вызначана); Rycûk Nina Antonovna (не вызначана);
782 сімвалы
Даведка
Нарадзілася 25.06.1932, в. Конна, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1967), дацэнт (1972).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1954), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Матэматычны аналіз", 1965).
Навуковыя інтарэсы: краявыя задачы тэорыі аналітычных функцый; методыка выкладання вышэйшай матэматыкі.
Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (1954–1995, кафедра вышэйшай матэматыкі, дацэнт), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1995, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі, дацэнт). Інфармацыя на 2012.
Узнагароды: ганаровыя граматы Беларускага політэхнічнага інстытута (1972, 1982).