Нарадзіўся 03.01.1950, г. Шадрынск, Курганская вобласць, Расія. Мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1981), дацэнт (2004). Член Беларускага саюза дызайнераў (1987), Міжнароднай асацыяцыі "Саюз дызайнераў" (1995), Міжнароднай акадэміі навук аб прыродзе і грамадстве (1998).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае мастацтва", кваліфікацыя "Мастак-канструктар", 1972), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут тэхнічнай эстэтыкі (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя дызайну; беларуская народная матэрыяльна-мастацкая культура.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны праекта-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці "Белмясцпрампраект" (1972–1986, мастак-канструктар, з 1978 – кіраўнік групы, вядучы канструктар, загадчык сектара), ЦКБ "Пеленг" (1986–1989, вядучы дызайнер), творчыя дызайн-студыі Беларускага саюза дызайнераў і Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў (1989–1994), Беларускае вытворчае аб'яднанне радыётэхнікі "БелВАР" (1994–1996, вядучы дызайнер), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (1997–2000, дацэнт), Мінскі інстытут кіравання (2006–2010, загадчык кафедры дызайну), Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (з 2000, кафедра тэорыі і гісторыі дызайну, з 2010 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: медаль імя У. Татліна "За достижения в области дизайна" (2009).
Email: lensu50@inbox.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага