Галубкоў Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат біялагічных навук
Дата нараджэння:
19.01.1951
Імёны на іншых мовах:
Galubkoŭ Uladzimir Uladzimiravič (не вызначана); Golubkov Vladimir Vladimirovič (не вызначана);
705 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 19.01.1951, г. Мінск. Батанік. Кандыдат біялагічных навук (1993), дацэнт (2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Біялогія", 1978).
Навуковыя інтарэсы: батаніка; ліхеналогія; валеалогія.
Месца працы, пасада: Мінскі радыёзавод (1968–1969), АН БССР (Аддзел заалогіі і паразіталогіі – 1971–1973, Інстытут эксперыментальнай батанікі – 1981–1994, 2001–2002), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973–1980), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1994–1998), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 2002, факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра батанікі, дацэнт). Інфармацыя на 2015.