Нарадзілася 27.02.1964, пас. Ухлясць, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Псіхолаг (агульная псіхалогія). Кандыдат псіхалагічных навук (2006).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Матэматыка і фізіка", 1986), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Арганізатар народнай адукацыі, практычная псіхалогія", 1991), Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (магістратура, спецыяльнасць "Псіхалогія", 1999; саіскальніцтва, спецыяльнасць "Агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі", 2006).
Навуковыя інтарэсы: этнічная псіхалогія; эканамічная псіхалогія; патапсіхалогія; выкарыстанне статыстычных метадаў у псіхалогіі.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 2007, факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, кафедра спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін, дацэнт). Інфармацыя на 2015.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага