Нарадзіўся 22.08.1936, д. Сінякова, Бешанковіцкі (Шумілінскі) раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (1988). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: метады павышэння мясной прадукцыйнасці маладняка розных парод буйной рагатай жывёлы.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (1969–1990, навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі якасці мяса, з 1985 – дырэктар), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1990–2020, заатэхнічны факультэт, прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі, з 1998 – біятэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі, прафесар, у 1998–2006 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета навукова-тэхнічных таварыстваў (1976), ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1996, 2013), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (2000), Акадэміі аграрных навук (2001) Рэспублікі Беларусь і інш.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага