Нарадзіўся 25.10.1939, в. Старое Сяло, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (2000).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Металарэзныя станкі і інструменты", 1968).
Навуковыя інтарэсы: абразіўнае зношванне матэрыялаў; тэхналогія лазернай плазменнай і газаплазменнай апрацоўкі матэрыялаў
Месца працы, пасада: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1968, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Тэхналогія машынабудавання", прафесар, у 1976–2004 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2015.
Узнагароды: медалі "За освоение целинных земель", "Ветеран труда", значкі "Отличник высшей школы СССР", "Изобретатель СССР", "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", вышэйшы знак Міністэрства адукацыі ГДР "За супрацоўніцтва ў галіне адукацыі".
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага