Нарадзіўся 24.08.1932, г. Лазавая, Харкаўская вобласць, Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1970), прафесар (1991). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999), член міжнароднай асацыяцыі "Sport Kinetics" (1993).
Адукацыя: Харкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Р. С. Скаварады (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне, анатомія і фізіялогія чалавека", 1956), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: кінематыка многазвенавых рухальных дзеянняў чалавека; даследаванне пераносу трэніраванасці ў працэсе спартыўнай трэніроўкі; заканамернасці спартыўнай падрыхтоўкі; фізічнае і духоўнае аздараўленне нацыі сродкамі фізічнай культуры і спорту ў антагенезе ва ўмовах постіндустрыяльнага грамадства і ўступлення ў эпоху інфармацыйнага развіцця.
Месца працы, пасада: ДЮСШ г. Палтавы (1957–1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (з 1970, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорту, прафесар, у 1984–1993 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ганаровыя граматы ЦК УКП(б), ЦК КП(б) Украіны, ЦК УЛКСМ, ЦК ЛКСМ Украіны (1954), нагрудныя значкі "Отличник физической культуры и спорта" (1974), "За отличные успехи в работе" Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР (1985), "За заслуги в развитии физической культуры и спорта" (1987), "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" (1997), "За развiццё фiзiчнай культуры i спорту ў Республiцы Беларусь" (2007, 2012), медаль "Ветеран труда" (1987) і інш.
Памёр 27.03.2016.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага