Носнікаў Вадзім Валер'евіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, лясная гаспадарка
Дата нараджэння:
28.08.1973
Імёны на іншых мовах:
Nosnikaŭ Vadzim Valer'evič (не вызначана); Nosnikov Vadim Valer'evič (не вызначана);
739 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 28.08.1973, г. Мінск. Спецыяліст у галіне селекцыі і насенняводства лясных культур. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2004), дацэнт (2010).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1995; аспірантура, спецыяльнасць "Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства", 1998).
Навуковыя інтарэсы: штучнае лесавырошчванне і лесааднаўленне; ахоўнае лесаразвядзенне; метады барацьбы з пустазеллем у пітомніках і лясных масівах.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1998, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лясных культур і глебазнаўства, дацэнт, з 2014 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2017.