Нарадзіўся 17.02.1947, с. Новы Маныч, Сальскі раён, Растоўская вобласць, Расія. Фізік-тэарэтык, оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2004). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Амерыканскага аптычнага таварыства (2002).
Адукацыя: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Тэарэтычная і матэматычная фізіка", 1978).
Навуковыя інтарэсы: камп'ютарнае і матэматычнае мадэляванне фізічных працэсаў і ўласцівасцей цвёрдых цел; распрацоўка новых мадэлей аптычных цэнтраў лазерных матэрыялаў з наступным іх тэсціраваннем; даследаванне ўзаемасувязі інтэнсіўнасці міжмультыплетных пераходаў і штаркаўскай структуры мультыплетаў; даследаванні па мадэляванні аптычных цэнтраў люмінафораў для крыніц квазібелага свету.
Месца працы, пасада: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1971–1975, кафедра тэарэтычнай фізікі, асістэнт), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1978–2004, прафесар, у 1998–2004 – загадчык кафедры), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2004, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі, кафедра "Інфармацыйныя сістэмы і аўтаматызацыя вытворчасці", прафесар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2003, 2015), Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997, 2003).
E-mail: a_a_kornienko@mail.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага