Нарадзілася 23.07.1972, г. Віцебск. Спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (2007), дацэнт (2012).
Адукацыя: Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (спецыяльнасць "Заатэхнія", 2000; спецыяльнасць "Ветэрынарная медыцына", 2011), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць "Псіхалогія", 2006), Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (дактарантура, 2016), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", 2017).
Навуковыя інтарэсы: мікрабіялогія; выкарыстанне кармавых дабавак, якія валодаюць біялагічнымі ўласцівасцямі для павышэння біялагічнага рэсурсу, рэзістэнтнасці і якасці прадукцыі птушкагадоўлі; тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі; кармленне сельскагаспадарчых жывёл, тэхналогія кармоў.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (2011–1017, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра свінагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі, дацэнт), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 2017, біятэхналагічны факультэт, кафедра кармлення сельскагаспадарчых жывёл імя прафесара У. П. Лемеша). Інфармацыя на 2020.
E-mail: mglaskovich@mail.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага