Крамарава Ларыса Іванаўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, фізіка
Дата нараджэння:
27.04.1964
Імёны на іншых мовах:
Kramarava Larysa Ivanaŭna (не вызначана); Kramoreva Larisa Ivanovna (не вызначана);
669 сімвалаў
Даведка
Нарадзілася 27.04.1964, г. Гомель. Фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2004). Член Беларускага грамадскага аб'яднання фотабіёлагаў і біяфізікаў (1994).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1986; аспірантура, спецыяльнасць "Оптыка", 1991).
Навуковыя інтарэсы: класічная электрадынаміка; акустаоптыка.
Месца працы. пасада: Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў для замежных краін, кафедра медыцынскай і біялагічнай фізікі, загадчык вучэбнай лабараторыі, асістэнт, з 2003 – дацэнт). Інфармацыя на 2017.