Нарадзілася 28.08.1973, г. Магілёў. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2001), дацэнт (2005).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці", 1995), Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі (аспірантура, спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай", 2000).
Навуковыя інтарэсы: стан і развіццё рынка працы; дэмаўзнаўленчыя працэсы; статыстычная метадалогія.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (2002–2011, факультэт эканомікі і права, кафедра эканомікі і кіравання, дацэнт, у 2006 – загадчык кафедры інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2012, факультэт кіравання, кафедра эканомікі прадпрыемстваў, дацэнт). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (2006).
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага