Мiнько Анатоль Антонавiч, доктар физіка-матэматычных навук, фізіка
Дата нараджэння:
27.06.1949
Імёны на іншых мовах:
Min'ko Anatol' Antonavič (не вызначана); Min'ko Anatolij Antonovič (не вызначана); Minko Anatoli A. (англійская); Minko Anatoli A. (англійская);
840 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 27.06.1949, г. Омск-Кіраўск, Омская вобласць, Расія. Фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", 1971).
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1971, Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, лабараторыя оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў, у 1978–2005 – загадчык лабараторыі, 1979–2008 – намеснік дырэктара, з 2008 – фізічны факультэт, кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки Республики Беларусь" (1999), прэмія Савета Міністраў Беларускай ССР (1990).