Нарадзіўся 31.10.1937, пас. Дараганава, Старадарожскі раён, Мінская вобласць. Матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1963), дацэнт (1967).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць "Матэматыка", 1959; аспірантура, 1962).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя лінейных груп і алгебр; матэматычная логіка і тэорыя мадэлей.
Месца працы, пасада: Інстытут матэматыкі АН Беларусі (1986–1997, намеснік дырэктара), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1962–1986 і з 1997, механіка-матэматычны факультэт, кафедра агульнай матэматыкі і інфарматыкі, дацэнт, у 2002–2003 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2010.
Узнагароды: Грамата Міністэрста вышэйшай адукацыі СССР (1957), падзячныя граматы Усесаюзнага таварыства "Знание" (1966), таварыства "Веды" Беларускай ССР (1965), Ганаровая грамата ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК ВЛКСМ у гонар 70-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі (1987), Грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1971, 1983) і інш.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага