Імёны на іншых мовах:
Mulârčik Stepan Grigor'evič (не вызначана); Mulârčyk Scâpan Rygoravič (не вызначана); Mulyarchik S. G. (англійская); Mulyarchik S. G. (англійская);
939 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 08.01.1943, в. Азярцо, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне сістэм аўтаматызацыі праектавання. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, спецыяльнасць "Радыёфізіка і электроніка", 1966), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: камп'ютарнае мадэляванне ў радыёфізіцы; камп'ютарнае праектаванне ў электроніцы; камп'ютарнае прыборабудаванне.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм, з 1984 – загадчые кафедры, у 1990–2012 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: медаль СССР "За трудовое отличие" (1986), званне "Заслуженный работник образования Республики Беларусь" (1996), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2003) і інш.