Нарадзілася 25.12.1968, г. Мінск. Матэматык і эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці. Кандыдат эканамічных навук (1999), дацэнт (2000).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка", 1991), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (аспірантура, 1998; спецфакультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі выкладчыкаў эканамічных дысцыплін, спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне", 2003).
Навуковыя інтарэсы: Інфармацыйныя тэхналогіі ў бухгалтарскім уліку; сістэмы кіравання; актыўныя метады навучання; методыка выкладання эканамічных дысцыплін; вытворчы турызм.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (улікова-эканамічны факультэт, намеснік дэкана), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2015, Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій, факультэт бізнесу, кафедра бізнес-адміністравання, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
E-mail: prokhorova@sbmt.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага