Місюткін Віктар Іванавіч, кандыдат тэхнічных навук
Дата нараджэння:
27.11.1950
Імёны на іншых мовах:
Misûtkin Viktar Ivanavič (не вызначана); Misûtkin Viktor Ivanovič (не вызначана);
903 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 27.11.1950, г. Вузлавая, Тульская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне аўтаматызацыі і кіравання тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі. Кандыдат тэхнічных навук (1981), дацэнт (1989).
Адукацыя: Новамаскоўскі філіял Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (спецыяльнасць "Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя хіміка-тэхналагічных працэсаў", 1974).
Навуковыя інтарэсы: камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі; аўтаматызаваныя навучальныя сістэмы.
Месца працы, пасада: Новамаскоўскі філіял Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева (1974–1983), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 1983, факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, кафедра "Інфарматыка", дацэнт, у 1997–2002 – загадчык кафедры "Інфармацыйныя тэхналогіі"). Інфармацыя на 2018.