Нарадзілася 10.05.1965, г. Горкі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1996), дацэнт (2003).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі", 1987; аспірантура, спецыяльнасць "Эканоміка, планаванне і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці", 1993).
Навуковыя інтарэсы: фарміраванне напрамкаў развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў; фарміраванне інвестыцыйнага клімату ў краіне.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1993–2010, з 2000 – дэкан факультэта эканомікі і права), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2010, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: граматы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2008), Гарацкага раённага выканаўчага камітэта (2005) і інш.
E-mail: irinavk@yandex.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага