Нарадзілася 24.03.1954, г. Ташкент, Узбекістан. Спецыяліст у галіне тэхналогіі арганічных рэчываў. Кандыдат хімічных навук (1986), дацэнт (1993).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (спецыяльнасць "Хімія", кваліфікацыя "Настаўнік хіміі на англійскай мове сярэдняй школы", 1977), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут нафтахімічных працэсаў (аспірантура, спецыяльнасць "Фізічная хімія", 1985).
Навуковыя інтарэсы: сінтэз біялагічна актыўных злучэнняў; вітаміналогія; сарбцыйныя працэсы; методыка выкладання хіміі ў вышэйшай школе.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверстэт імя Ф. Скарыны (1977–1991, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, асістэнт), Гомельскае аддзяленне навукова-праектнага інстытута "УкргіпраНДІнафта" (1981–1982, лабараторыя даследавання пластавай нафты і газаў, інжынер), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1992–2017, факультэт па падрыхтоўцы спецыялістаў для замежных краін, кафедра агульнай і біяарганічнай хіміі, дацэнт).
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004) і інш.
E-mail: NE_VA@tut.by
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага