Гурскі Канстанцін Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, мовазнаўства
Дата нараджэння:
21.11.1907
Імёны на іншых мовах:
Gurski Kanstancin Ivanavič (не вызначана); Gurskij Konstantin Ivanovič (не вызначана);
690 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 21.11.1907, в. Лугавая, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Мовазнавец, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1939), дацэнт.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1933), АН БССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: сінтаксіс і марфалогія сучаснай беларускай мовы.
Месца працы, пасада: Рагачоўскі раённы аддзел адукацыі Гомельскай вобласці (1933–1936, загадчык аддзела), Інстытут мовы і літаратуры АН БССР (1939–1941, навуковы супрацоўнік), адначасова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (загадчык кафедры беларускага мовазнаўства) і Беластоцкі педагагічны інстытут.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў на фронце пад г. Арлом (Расія) 17.02.1943.