Верашчагін Міхаіл Мікалаевіч, доктар тэхнічных навук, металургія
Дата нараджэння:
11.11.1950
Імёны на іншых мовах:
Veraščagin Mihail Mikalaevič (не вызначана); Vereŝagin Mihail Nikolaevič (не вызначана);
794 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 11.11.1950, г. Асіповічы, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, апрацоўкі металаў ціскам. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995). Акадэмік Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам", 1973).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; апрацоўка матэрыялаў ціскам; парашковая металургія; метызная вытворчасць.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 1979, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра "Металургія і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў", прафесар, у 1996–2016 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.