Панамарэнка Алена Паўлаўна, кандыдат эканамічных навук
Дата нараджэння:
25.09.1980
Імёны на іншых мовах:
Ponomarenko Elena Pavlovna (не вызначана); Ponomarenko Elena Pavlovna (не вызначана);
734 сімвалы
Даведка
Нарадзілася 25.09.1980, г. Гомель. Эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку, статыстыкі. Кандыдат эканамічных навук (2007), дацэнт (2010).
Адукацыя: Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", 2002; аспірантура, 2006).
Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік даходаў і расходаў; эканамічны аналіз фінансавага стану арганізацыі.
Месца працы, пасада: Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (кафедра банкаўскай справы, аналізу і аўдыту), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 2008, гуманітарна-эканамічны факультэт, кафедра "Эканоміка", дацэнт). Інфармацыя на 2019.