Томчанка Аляксей Аляксеевiч, кандыдат тэхнічных навук, электроніка
Дата нараджэння:
15.04.1958
Імёны на іншых мовах:
Tomčanka Alâksej Alâkseevič (не вызначана); Tomčenko Aleksej Alekseevič (не вызначана); Tomchenko Alexey A. (англійская); Tomchenko Alexey A. (англійская);
1160 сімвалаў
Даведка
Нарадзіўся 15.04.1958, г. Мінск. Спецыяліст у галіне цвердацельнай, мікра- і нанаэлектронікі. Кандыдат тэхнічных навук (1999), старшы навуковы супрацоўнік (1999). Член American Chemical Society (2004), Materials Research Society (2005), American Association for the Advancement of Science (2008).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёапаратуры", 1984), Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (аспірантура, 1998).
Навуковыя інтарэсы: мікраэлектронныя хімічныя і біясенсары; штучны нюх; сенсарныя сістэмы; нанаматэрыялы; газаадчувальнасць паўправаднікоў; металааксідныя паўправаднікі; тонкія і тоўстыя плёнкі; мікрапрынтынг; рэнтгенаўскі флуарэсцэнтны аналіз; рэнтгенаўская дыфракцыя.
Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (1984–2000), Sensor Research and Development Corp. (г. Арона, штат Мэн, ЗША, 2004–2013, галоўны навуковы супрацоўнік), General Monitors-MSA (г. Лейк-Форэст, Каліфорнія, ЗША, 2013– 2016, галоўны інжынер/навуковы супрацоўнік), EPAM Systems (г. Мінск, з 2019, кансультант). Інфармацыя на 2020.