Нарадзіўся 16.12.1969, г. Новасакольнікі, Пскоўская вобласць, Расія. Юрыст, спецыяліст у галіне тэорыі і гісторыі права і дзяржавы, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2001).
Адукацыя: Украінская дзяржаўная юрыдычная акадэмія (г. Харкаў; спецыяльнасць "Правазнаўства", 1995).
Навуковыя інтарэсы: параўнальнае правазнаўства.
Месца працы, пасада: Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (1995–1997, юрыдычны факультэт, кафедра міжнароднага права, загадчык кафедры, дэкан факультэта), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1997–2014, юрыдычны факультэт, кафедра правазнаўства, старшы выкладчык, з 2000 – дэкан факультэта), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 17.03.2014, юрыдычны факультэт, кафедра грамадзянскага права и грамадзянскага працэсу, прафесар, рэктар універсітэта). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: прэмія "Феміда" Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў (2009), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010, 2013).
E-mail: egorof@yandex.ru
2 кастрычніка 2019 г. абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук па спецыяльнасці "12.00.01 – Тэорыя і гісторыя і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве".
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага