Іван Якаўлевіч Болбас нарадзіўся ў вёсцы Казакова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1939 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам гарматы. У чэрвені 1943 г. старэйшы сяржант Болбас прымаў удзел у баях непадалёк ад Наварасійска, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
У 1946 г. Іван Болбас пераехаў у горад Кізляр, стаў працаваць у калгасе «Чырвоны усход». Праз год узначаліў вінаградарскае звяно, якое ў 1948 г. атрымала ўраджай вінаграду 164,2 цэнтнера з гектара на плошчы 5,7 гектара паліўных вінаграднікаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 верасня 1949 г. за атрыманне высокіх ураджаяў вінаграду Іван Якаўлевіч Болбас быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1955 г. Іван Болбас працаваў галоўным аграномам калгаса «Чырвоны усход», з 1964 г. узначальваў трактарна-паляводчую брыгаду.
Іван Якаўлевіч Болбас узнагароджаны ордэнамі Леніна (1949), Чырвонага Сцяга (1943), Айчыннай вайны 1-й ст. (1985), медалямі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.