Мікалай Фёдаравіч Усцін нарадзіўся ў 1898 г. (па іншых звестках – у 1899 г.) у Барысаўскім павеце Мінскай губерні ў сялянскай сям’і. У час правядзення аграрнай рэформы ў пачатку XX ст. сям’я Усціных у ліку іншых малазямельных сялян-беларусаў пераехала ў Абанскую воласць Канскага павета Енісейскай губерні.
Да пачатку калектывізацыі Мікалай Усцін жыў у вёсцы Троіцкай Абанскага раёна Усходне-Сібірскага краю (зараз вёска Троіцк Краснаярскага краю). У 1931 г. ён быў арыштаваны і пазней прыгавораны да трох гадоў умоўнага тэрміну (пасмяротна рэабілітаваны 26 студзеня 1994 г.).
У другой палове 1940-х гг. быў старшынёй калгаса «Свабоднае жыццё» ў вёсках Троіцк і Сярэднія Мангарэкі Абанскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам адбылося значнае ўмацаванне калгаснай гаспадаркі і рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Калектыў калгаса неаднаразова дамагаўся добрых ураджаяў збожжавых культур, паспяхова выконваў планы па хлебаздачы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 студзеня 1948 г. за атрыманне высокіх ураджаяў пшаніцы і жыта, пры выкананні калгасам абавязковых паставак і натураплаты за працу МТС у 1947 г. і забяспечанасці насеннем збожжавых культур для вясновай сяўбы 1948 г. Мікалаю Фёдаравічу Усціну было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Далейшы лёс Мікалая Фёдаравіча невядомы. Захаваліся звесткі, што апошнія гады жыцця ён правёў у Краснаярску. Дата смерці не ўстаноўлена.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».