Дата нараджэння:
13.09.1932 Мяжніца, в., Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці:
28.01.2004 Мінск, г.
Кароткая даведка:
слесар Мінскага завода трактарных запасных частак, Герой Сацыялістычнай працы (1966)
Варыянты імя:
Харытановіч Мікалай Васілевіч
Імёны на іншых мовах:
Харитонович Николай Васильевич (руская);
1522 сімвалы
Даведка
Мікалай Васільевіч Харытановіч нарадзіўся ў вёсцы Мяжніца Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю і набыў спецыяльнасць слесара, у 1950–1951 гг. працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе.
З 1956 г. Мікалай Харытановіч звязаў сваю працоўную біяграфію з Мінскім заводам трактарных запасных частак. Хутка і ў дасканаласці авалодаў прафесіяй слесара, у кароткі тэрмін зарэкамендаваў сябе як рацыяналізатар і наватар вытворчасці, адказны і ініцыятыўны спецыяліст слясарнай справы, які паспяхова выконваў і перавыконваў нормы выпрацоўкі. Мікалай Васільевіч неаднаразова выходзіў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва і быў удастоены ганаровага звання ўдарніка камуністычнай працы.
Пасля заканчэння Мінскага завочнага політэхнічнага тэхнікума вырас да высокакваліфікаванага слесара, здольнага вырашаць складаныя тэхнічныя задачы.
У 1966 г. за асаблівыя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Мікалаю Васільевічу Харытановічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1966 г. М.В. Харытановіч працаваў у інструментальным цэху механікам, а затым старшым майстрам. З 1969 г. быў слесарам, з 1973 г. – старшым майстрам рамонтна-механічнага цэха. З 1977 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў у службе механіка.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».