З сям’і служачых.
Сакратар Цэнтральнага ўпраўлення абласнога зямельнага аддзела, г. Саратаў (? – канец верасня 1936; красавік – верасень 1942). Скончыла Саратаўскі сельска-гаспадарчы інстытут (1946). Лабарантка лабараторыі бульбы Інстытута зернавой гаспадаркі паўднёвага ўсходу СССР (верасень 1946 – жнівень 1947). Вучылася ў аспірантуры Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР па селекцыі бульбы (15.12.1947–1.07.1949). Здала кандыдацкі мінімум (1950).
Выкладчык на бібліятэчным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і Вышэйшых бібліятэчных курсах пры Дзяржбібліятэцы БССР (да 1970). Член КПСС з 1964 г. Дэпутат Ленінскага раённага савета працоўных г. Мінска (1963/1965), старшыня бібліяграфічнай камісіі Міжведамаснай камісіі бібліятэчнага савета пры Міністэрстве культуры БССР (на 1970), намеснік сакратара партыйнай ячэйкі (на 1971), старшыня ячэйкі таварыства “Знание” Дзяржбібліятэкі БССР (на 1976), член партыйнага бюро Дзяржбібліятэкі БССР (на 1984).
Старшы бібліятэкар (14.04.1950–15.03.1954), галоўны бібліятэкар-бібліёграф (15.03.1954–05.12.1962), загадчык навукова-бібліяграфічнага аддзела (05.12.1962–26.04.1971), рэдактар бюлетэня “Новыя кнігі БССР”, намеснік дырэктара па навуковай працы (26.04.1971–18.07.1980), старшы бібліёграф аддзела спецзахоўвання (18.08.1980–31.12.1991) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медалі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (01.07.1946), “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна (1870–1970)” (1970), медаль імя Н. К. Крупскай (14.09.1972), значок “За выдатную працу” (10.1967), званне і знак “Заслужаны дзеяч культуры БССР” (20.05.1975)