Кароткая даведка:
педагог, работнік бібліятэкі (бібліёграф, загадчык даведачна-бібліяграфічнага аддзела)
Варыянты імя:
Бірг Сафія Рыгораўна
Імёны на іншых мовах:
Бирг Шейна Гиршевна (руская);
635 сімвалаў
Даведка
Нарадзілася ў г. Мінск. З сям’і саматужнікаў/рабочых. Бацька: Гершон Айзікавіч Бірг (1870–19??), майстар-пераплётчык 1-й савецкай тыпаграфіі, г. Мінск.
Скончыла Яўрэйскі педагагічны тэхнікум (1925), педагагічны факультэт БДУ (193?). Працоўны стаж з 1921 г. Служачая. Настаўнік Яўрэйскай сямігодкі, м. Парычы, Бабруйская акруга, СШ № 26 г. Мінска. Член Парыцкага мясцовага Савета (1927).
Загадчык даведачна-бібліяграфічнага аддзела (17.06.1931–23.10.1939), малодшы навуковы работнік – бібліёграф краязнаўчага аддзела (23.10.1939–06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. У гады вайны заставалася на акупіраванай тэрыторыі. Загінула ў Мінскім гета.