Нарадзілася ў в. Семіца / х. Селішча, Мінскі пав., Мінская губ. З сям’і сялян.
1927 – 1929 гг. – вучоба ў школе, в. Вышкава, Заслаўскі р-н, Мінская акруга. З 13-ці гадоў працавала нянькай. 1929–1936 гг. – праца на хлебазаводзе, г. Мінск, 1936–1938 гг. – на лямцавай фабрыцы, у 1938 г. – зноў на хлебазаводзе. Канец 1938–1939 гг. – хатняя гаспадыня. 1939–1941 гг. – праца прыбіральшчыцай на станкабудаўнічым заводе імя К. Я. Варашылава, г. Мінск.
06.1941–1943 гг. – знаходзілася ў Бягомльскай партызанскай зоне. У 1943 г. уступіла ў атрад “Жалязняк”.
1944–1947 гг. – хатняя гаспадыня. 1947 г. – праца дворнікам у 17-м жыллёва-арэндным кааператыўным таварыстве г. Мінска.
25.11.1947 г. прынята швейцарам у Дзяржбібліятэку БССР, пазней працавала прыбіральшчыцай. 20.08.1948 г. звольнена з бібліятэкі.