Нарадзіўся ў в. Браніслаў, Мазырскі пав., Мінская губ., цяпер Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.
Адукацыя сярэдняя. Пастух у родным сяле (04.1919–06.1924). Працаваў рабочым на лесанарыхтоўцы [железком] (07.1924–12.1927), Палессе. Прыёмшчык лесу ў Леспрамгасе (12.1927–08.1928), Жыткавіцкі р-н. Прадавец рабочага кааператыва (08.1928–10.1930), Жыткавіцкі р-н. Член ВКП(б) з 1931 г. Прызваны ў рады РСЧА РВК Жыткавіцкага р-на (01.10.1930). Курсант палкавой школы 81-га стралковага палка 27-й Омскай Чырвана-сцяжнай дывізіі (01.10.1930–15.11.1933), г. Віцебск, Беларуская ВА. Курсант ваенна-пяхотнага вучылішча імя М. І. Калініна (15.11.1933–10.11.1936), г. Мінск. Камандзір (10.11.1936–05.05.1938), паліткіраўнік роты (05.05.1938–15.04.1939) 12-га стралковага палка 4-й стралковай дывізіі, г. Слуцк. Паліткіраўнік-камісар 189-га асобнага стралковага палка 2-й Чырванасцяжнай арміі (15.04.1939–10.01.1942), г. Благавешчанск. Капітан (15.05.1940). Слухач курсаў намеснікаў камандзіраў па палітычнай частцы (10.01–15.06.1942), г. Шадрынск. Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы ў саставе 906-га стралковага палка 148-й стралковай дывізіі 13-й арміі, Заходні фронт (15.06.1942–15.08.1944). Камандзір стралковага батальёна ў саставе 496-га стралковага палка 148-й старалковай дывізіі 60-й арміі, Заходні фронт (15.09.1943–10.05.1944). 15.08.1943 г. быў ранены пры фарсіраванні р. Дзясна, 20.04.1944 г. ранены ў баях за г. Цярнопаль. На лячэнні ў шпіталі, 1-ы Украінскі фронт, г. Збараж (10.05–27.10.1944). Камандзір стралковага батальёна 914-га стралковага палка 246-й стралковай дывізіі, 1-ы Украінскі фронт (15.08.1944–09.01.1945). 15.01.1945 г. быў ранены ў баях за г. Трапаў (цяпер г. Апаў, Польшча). Камандзір стралковага батальёна 914-га стралковага палка 246-й стралковай дывізіі 60-й арміі, 1-ы, 4-ы Украінскі фронт (27.10.1944/09.01–07.07./25.08.1945).
Пасля заканчэння вайны працягваў службу ў радах Чырвонай арміі. Камандзір стралковага батальёна 883-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі, Паўночная група войскаў (25.08.1945–30.03.1946). Маёр (26.12.1945). Камандзір мотастралковага батальёна (30.03.1946–11.02.1947), камандзір кадравай мотастралковай роты (11.02.1947–04.1948) 81-га механізаванага палка 22-й механізаванай дывізіі, 7-я механізаваная армія, Паўночная група войск. Звольнены ў запас (23.03.1948).
Працаваў у Мінску намеснікам кіруючага справамі Упраўлення паркамі (06.1949–1952), загадчыкам склада базы Галоўкамплектабсталявання (1952–10.1952), загадчыкам транспартнага аддзела абутковай фабрыкі імя Э. Тэльмана (11.1952–05.1953), старшынёй ДТСААФ велазавода (да 05.1954), старшым экспедытарам Галоўлесзбыту (да 05.1955), камендантам завода пластыкавых вырабаў (да 15.04.1957). Ахоўнік УНР-16, Трэст 4 (12.1957). Загадчык гаспадаркі на камбінаце па пракаце бялізны (да 13.12.1967), г. Мінск. Пажарнік гаспадарчага аддзела Дзяржбібліятэкі БССР (01.01–01.02.1968).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (?), Чырвонага Сцяга (03.11/12.1943), Аляксандра Неўскага (28.02.1945), Айчыннай вайны І ст. (27.05.1945), медалі “За баявыя заслугі” (03.11.1944), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).