Нарадзіўся ў м. Барсцічая, Цяльшоўскі пав., Ковенская губ., цяпер м. Барстычай, Скуадаскі р-н, Клайпедскі пав., Літва. З сям’і рабочых.
1906–1908 гг. – вучань-памочнік (вучань-слесар) у слясарнай майстэрні, г. Лібава. 1908–1910 гг. – машыніст лакаматыва, у прыватніка, г. Лібава. 1910–1914 гг. – служба ў Расійскай арміі, г. Тыфліс. 1914–1917 гг. – прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Яфрэйтар. З 02.1920 г. член ВКП(б). 1917–1923 гг. – начальнік атрада ў Чырвонай гвардыі (1917–1918 гг.), служба ў Чырвонай арміі (удзел у грамадзянскай вайне супраць арміі генерала А. І. Дзянікіна).
З 1923 г. працаваў у Мінску. Да 1924 г. – інструктар Гарадскога савета, затым (да 1925 г.) – інспектар мытні, да 1927 г. – загадчык кінатэатрам “Культура”, да 1930 г. – камендант штаба в/ч, да 1931 г. – загадчык сталовай чыгуначнікаў, да 1933 г. – сакратар партыйнай арганізацыі ў доме адпачынку “Ждановічы”, чыгуначная ст. Ждановічы, да чэрвеня 1941 г. – праца ў Белдзяржкіно.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941–1945), у складзе 2-га Украінскага фронту. Быў тройчы ранены.
Узнагароды: медалі “За абарону Сталінграда”, “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”. Дэмабілізаваны (1945).
24.11.1945 г. прыняты на працу слесарам-водаправодчыкам у Дзяржбібліятэку БССР. 13.11.1947 г. звярнуўся з заявай, у якой прасіў перавесці яго ў пажарна-вартаўнічую ахову па прычыне страты зроку (указаў, што залічаны ў Мінскі Дом інвалідаў) і немагчымасці выконваць абавязкі слесара-водаправодчыка. 08.02.1950 г. звольнены з бібліятэкі.