Нарадзіўся ў пас. Ганнаўка, Новаалексееўскі р-н, Кустанаеўская вобл., Казахская ССР. З сям’і сялян.
Адукацыя 4 класы. 1924–1929 гг. – сталяр у Дзіцячай працоўнай калоніі ў г. Чыгірын, г. Шпола, УССР. З 1929 па 1930 г. працаваў на мэблевай фабрыцы, г. Чаркасы. Пераехаў у БССР, працаваў у г. Мінску сталяром: 1930–1933 г. – у будаўнічай канторы пры НКУС, да 1935 г. – у трэсце “Белдзяржбуд”, да 1937 г. – у трэсце “Белкамунбуд”, да 1938 г. – у арцелі Мэблевага кааператыва рамонту, да чэрвеня 1941 г. – у будаўнічай канторы домакіраўніцтва сувязі.
Чэрвень 1941 – май 1945 гг. – прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Прызваны ў армію Сталінскім раённым ваенным камісарыятам г. Масквы. Прымаў удзел у баях пад Смаленскам і абароне Масквы. 1943 г. – біўся з акупантамі на Арлоўскім накірунку. 1944 г. – быў на Магілёўскім накірунку (аперацыя “Баграціён”). Прымаў удзел у баях за вызваленне Бабруйска і Мінска. Студзень – май 1945 г. – удзельнічаў у баях на р. Вісла за вызваленне Варшавы, у Берлінскай аперацыі.
17.12.1945 г. прыняты на працу сталяром у Дзяржбібліятэку БССР. 22.05.1948 г. звольнены.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (06.04.1985), медалі “За адвагу” (25.08.1943), “За вызваленне Варшавы”, “За узяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”.