З сям’і служачага. Нарадзіўся ў с./м. Горваль, Рэчыцкі пав., Гомельская губ., РСФСР (цяпер вёска Рэчыцкага р-на, Гомельская вобл.
Лета 1941 г. – скончыў 7 класаў Кастрычніцкай сярэдняй школы, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл. 29.06.1941 – красавік [1942] гг. – жыў у акупіраваным г. Бабруйску. У ноч на 03.04.1942 г. схоплены і вывезены на ст. Бярэзіна, адтуль – у акупіраваную Чэхаславакію. Вясной 1942 г. знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных, г. Шпіндзельмюле, Пратэктарат Багеміі і Маравіі каля г. Трутнаў. Да вясны 1945 г. прымусова працаваў на палявых работах, г. Кралаў Двор, г. Яромеж. 07.05.1945 г. здзейсніў уцёкі ў г. Яромеж.
09.05.1945 г. злучыўся з савецкімі войскамі. У маі – жніўні 1945 г. прызваны ў рады Чырвонай арміі. Служыў у 512-м запасным палку.
У канцы жніўня 1945 г. вярнуўся ў БССР (г. Мінск). Верасень/лістапад 1945 – чэрвень 1946 гг. – вучань бухгалтара, потым бухгалтар піўнога завода “Беларусь”. Чэрвень 1946 – ліпень 1947 гг. – праца бухгалтарам школы ФЗН № 52, г. Да кастрычніка 1950 г. – на пасадзе старшага бухгалтара сталовых № 24, 33, 43, 19, 13 трэста сталовых і рэстаранаў, г. Мінск. У гэты ж час скончыў 10-ы клас ў школе рабочай моладзі № 3. Верасень/кастрычнік 1950 – ліпень 1955 гг. – вучоба ў Беларускім палітэхнічным інстытуце імя І. В. Сталіна. Ліпень 1955 – студзень 1956 гг. – па накіраванні Дзяржаўнай камісіі быў выканаўцам прац у cаўгасе “Рэканструктар”, в. Райцы, Талачынскі р-н, Віцебская вобл. Потым зноў працаваў у Мінску. Студзень – май 1956 г. – на пасадзе інжэнера аб’екта капітальнага будаўніцтва Міністэрства саўгасаў БССР, да жніўня 1956 г. – начальнік жалезабетоннага цэха трэста “Аўтатрансбуд” № 2, да снежня 1958 г. – выканавец прац Будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 5 трэста “Белгандальбуд”. Студзень 1959 г. – начальнік будаўнічага ўчастка Галоўнага ўпраўлення санаторыяў і дамоў адпачынку Міністэрства аховы здароўя БССР.
01.09.1959 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР на пасаду выконваючага абавязкі бібліёграфа на 0,5 стаўкі. 29.01.1960 г. – звольнены.