Нарадзіўся ў г. Мінск, Мінская губ. З сям’і рабочых.
Скончыў 6 класаў, потым Ракаўскае рамеснае вучылішча, Мінскі пав., Мінская губ. (1914). Адначасова працаваў у паштова-тэлеграфнай канторы тэлеграфістам-наглядчыкам, м. Ракаў. 1914 – жнівень 1915 гг. – праца слесарам-токарам на Машынабудаўнічым чыгунна-медна-ліцейным заводзе, г. Мінск. Потым да 1917 г. служыў у Расійскай імператарскай арміі – шафёр пражэктарнай роты ў 29-м інжэнерным палку, Заходні фронт. З 1917 г. – у радах Чырвонай гвардыі. Член РСДРП(б) з 1918 г. 1917–1919 гг. – арганізатар-палітработнік Асобных атрадаў РСЧА (7-ы авіязнішчальны атрад, 8-я армія). 1919–1920 гг. – ваенны камісар 15-га авіязнішчальнага атрада. 1920–1924 гг. – праца ў аўтамайстэрні 9-й Кубанскай арміі (з захаваннем звання палітработніка).
1924 г. – пераезд у г. Варонеж, Варонежская губ., РСФСР. 1924–1926 гг. – служба ў радах Рабоча-сялянскай міліцыі, старшы міліцыянер. 1926–1929 гг. – праца слесарам-водаправодчыкам на Варонежскім мылаварным заводзе (народная назва – жыркамбінат). У 1929–1933 гг. – начальнік аддзела міліцыі і намеснік начальніка па месцах зняволення ў абласным адміністрацыйным аддзеле. 1933–1935 гг. – інструктар Аблкалгассаюза. 1935 – жнівень 1941 гг. – камендант галоўнага корпуса Дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Жнівень 1941 г. – прызваны ў рады РСЧА РВК Цэнтральнага р-на, г. Варонеж. Жнівень 1941 – 07.08.1942 гг. – начальнік рамаўтабронемайстэрняў, г. Варонеж.
У 1942–1943 гг. – на фронце. Радавы. Кантужаны ў г. Сталінградзе. Апошняе месца службы – 22-я авіяцыйная база. 21.01.1943 г. знаходзіўся ў Ваенна-перасыльным пункце, г. Саратаў. З 1943 па 1945 г. – на лячэнні.
1945–1948 гг. – праца ахоўнікам радыёстанцыі (РВ–25), г. Варонеж. Потым працаваў у Мінску: 1948–1949 гг. – кладаўшчык-інструментальшчык на Радыёзаводзе імя Молатава; люты – ліпень 1949 г. – кандуктар трамвая; ліпень – верасень 1949 г. – ахоўнік АН БССР; кастрычнік 1949 – жнівень 1950 гг. – вартаўнік Упраўлення кабельнай магістралі Міністэрства сувязі СССР; 04.09.1950–01.06.1951 гг. – швейцар вучэбнага корпуса Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ; з 11.01.1956–16.03.1957 – апальшчык Дзяржбібліятэкі БССР.