Нарадзіўся ў в. Даўбнёва, Брэсцкі пав., Гродзенская губ., цяпер в. Даўбнёва, Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл. З сям’і сялян.
Працаваў у гаспадарцы бацькі. Са жніўня 1915 г. – бежанец. Супрацоўнік гарадской міліцыі, г. Чалябінск. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі (1917–1922). Пасля прыходу да ўлады Вярхоўнага кіраўніка Расіі адмірала А. Калчака быў звольнены з міліцыі. 18.08.1918 г. прымусова мабілізаваны ў рады калчакаўскай арміі. 21.01.1919 г. уцёк з арміі, але ў сярэдзіне красавіка быў схоплены і накіраваны ў г. Сайск. Знаходзіўся пад арыштам каля 2-х месяцаў, затым перададзены ў Са[…]нскую егерскую брыгаду. У жніўні/верасні 1919 г. хворага (тыф) Парафенюка выкінулі з вагона недалёка ад г. Петрапаўлаўска, дзе яго ўзялі ў санітарны вагон, які рушыў у бок Навамікалаеўска. Гэты вагон быў захоплены ў ходзе наступлення Чырвонай арміі і Парафенюка як былога калчакаўца накіравалі ў Навамікалаеўскі ваенны гарадок.
12.01.1920? г. уступіў у рады Чырвонай арміі ў аддзел забеспячэння 153-й брыгады 51-й стралковай дывізіі. У 1920 г. прымаў удзел у баях з войскамі барона П. Урангеля, удзельнічаў у паходзе на Кахоўку (меў кантузію з часу гэтых баёў) і штурме Перакопа. Уступіў у партыю. 08.1920–04.1923/1924 гг. – упаўнаважаны асобага аддзела ВЧК і АДПУ 51-й стралковай дывізіі. 06.1923–09.1924 гг. – памочнік упаўнаважанага асобага аддзела 2-й Беларускай дывізіі. 09.1923–06.1924/07.1923–07.1924 гг. – супрацоўнік па даручэннях, памочнік упаўнаважанага, упаўнаважаны, в. а. начальніка пагранічнага паста 11-га пагранічнага аддзялення, Беларусь.
07.1924–08.1925 гг. – працаваў у г. Лепель і раёне. Ізбач і загадчык народнага дома, сакратар партыйнай ячэйкі Райпрафбюро, намеснік старшыні Райпрафбюро. 09.1925–06.1928 гг. – вучоба ў КамВНУ. 1926–1927 гг. – вучоба ў Вышэйшай школе дапрызыўнай падрыхтоўкі. 07.1928–09.1930 гг. – працаваў у г. Заслаўль і Узда [...] прапагандыст РК КП(б)Б, сакратар партыйнай ячэйкі.
09.1930–03.1932 гг. – праца ў рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”, літработнік, намеснік загадчыка сектара рабселькараў, ударнік брыгады, г. Мінск. 03.1932–07.1934 гг. – служба ў органах АДПУ–НКУС, памочнік упаўнаважанага, упаўнаважаны па аб’ектам асобага аддзела. 03.1932?–07.1934 гг. – памочнік упаўнаважанага НКУС па аб’ектах Асобага аддзела, г. Мінск, Глуску. 08.1934–03.1935 гг. – дырэктар сярэдняй школы ў г. Глуску. 03.1935–08.1935 гг. – інструктар РК КП(б)Б у Глуску. 08.1935–05.1936 гг. – упаўнаважаны Беларускага радыёкамітэта па радыёвяшчанні (Глускі раённы радыёцэнтр). 05.1936–01.1939 гг. – працаваў у гарадскім аддзеле народнай асветы па школах для дарослых, г. Мінск, адначасова выкладчык гісторыі. 01.1939–02.1941 гг. – працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўніцкіх кадраў, інструктар па завочным навучанні, загадчык сектара падрыхтоўкі кадраў народнай адукацыі і сакратар пярвічнай партарганізацыі, г. Мінск. У 1940 г. – скончыў два курсы гістарычнага факультэта БДУ. Выкладчык. Красавік 1941 – 22.06.1941 гг. – упаўнаважаны арганізацыйнага камітэта па вуглю ў г. Мінску, набіраў працоўную сілу для вугальнай прамысловасці Данбаса, УССР/працаваў у г. Гомелі абласным інспектарам па арганізаваным наборы рабочай сілы для прамысловасці Народнага камісарыята вугальнай прамысловасці.
07.1941–08.1942 гг. – на падпольнай працы па заданні ЦК КП(б)Б. Адпраўлены з Гомеля ў тыл ворага (31.07.1941), праз год далучыўся да партызан. 11.1941–31.08/1.09.1942 гг. – працаваў у акупіраваным Мінску кантралёрам водазабора. Са жніўня да снежня 1942 г. быў у партызанскім атрадзе імя І. Сталіна, які дзейнічаў у Дзяржынскім і Заслаўскім раёнах Мінскай вобл. 03.09–06.09.1942 г. – удзельнічаў у засадзе каля в. Пятрылавічы, 23.09 – 24.09. 1942 г. – у аперацыі па разгроме варожай засады каля х. Даўнары.
25.12.1942 – май 1944 г. – начальнік Асобага аддзела партызанскай брыгады імя І. Сталіна, якая дзейнічала ў Мінскім, Заслаўскім раёнах Мінскай вобл. і Івянецкім і Юрацішкаўскім раёнах Баранавіцкай вобл. 08.05.1943 г. удзельнічаў у разгроме варожага гарнізона ў м. Налібокі. Май/31.03.1944? –07.1944? г. – камандзір партызанскага атрада імя Воранава партызанскай брыгады імя П. Панамарэнкі, якая дзейнічала ў Дзяржынскім і Заслаўскім раёнах Мінскай вобл.
З 20.09.1944–1945/1946 гг. – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга (12.1943), Чырвонай Зоркі (15.08.1944), Айчыннай вайны ІІ ст. (30.12.1948), медалі “Партызану Айчыннай вайны” I ст. (ліпень 1944), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1945).