З сям’і сялян. Нарадзіўся ў в. Ліцінка, Уфімская губ., у 2005 г. пас. Ліцінка Альшэеўскага р-на Рэспублікі Башкартастан быў ліквідаваны.
Вучыўся ва Уршакоўскай СШ у в. Ліцінка, Бузаўязаўскі р-н, Башкірская АССР (1931–1938). Вучоба на сельгасрабфаку в. Ляхава / в. Ліцінка, Бузаўязаўскі р-н, Башкірская АССР (1938–1940). Правучыўся два курсы. 10.1940–01.1942 – настаўнік пачатковых класаў СШ у роднай вёсцы.
01.01.1942 прызваны ў рады РСЧА Бузаяўязаўскім РВК. Курсант палкавой школы ст. Чышма/ст. Чымшы, Паўднёва-Уральская ВА (01–03.1942). Курсант 2-га Бярдзічаўскага ваенна-пяхотнага вучылішча, г. Чкалаў (РСФСР), г. Акцюбінск (КазССР) (03–01/16.08.1942), лейтэнант (22.07.1942). Камандзір стралковага ўзвода ў саставе 1021-га стралковага палка 307-й/ 337-й стралковай дывізіі, Цэнтральны, Заходні франты (01/16.08–16.09.1942). У гэты ж час прымаў удзел у баях пад г. Арол. Быў цяжка ранены ў галаву пры абароне в. Расталь / в. Растані, Арлоўская вобл. (16.09.1942). На лячэнні пасля ранення ў Эвакуацыйным шпіталі № 1917, г. Маршанск, Тамбоўская вобл. (09–12.1942). Праца ваенкіраўніком у СШ (01–10/11.1943).
Знаходзіўся на аператыўнай працы ў Міністэрстве Дзяржбяспекі, г. Уфа (11.1943–01.08.1944). Член ВКП(б) (01.1947). Аператыўны супрацоўнік, старшы аператыўны супрацоўнік органаў Дзяржбяспекі, г. Пінск, г. Брэст, г. Маладзечна, пас. Радашковічы (01.08.1944–01.04.1954), старшы лейтэнант (11.11.1948). Капітан дзяржаўнай бяспекі (26.01.1953), капітан (25.04.1975). Звольнены ў запас (22.06.1954).
Старшы тэхнік па механічных вымярэннях (12.1954–01.1957), інжынер па лінейна-вуглавых вымярэннях, начальнік групы 113-й акружной паверачнай лабараторыі ТуркВА, г. Ташкент (01.1957–12.1973). Старшы інжынер 108-й паверачнай лабараторыі Чырванасцяжнай БВА (01–19.07/20.07/08.1974). Скончыў універсітэт марксізму-ленінізму пры партыйным упраўленні, ТуркВА (1964).
22.07.1974–13.03.1979 гг. – намеснік дырэктара па гаспадарчай працы ў Дзяржбібліятэцы БССР. Выйшаў на пенсію па інваліднасці.
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), ІІ ст. (06.11.1945/17.06.1946), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (06.06.1945).