Нарадзіўся ў г. Мазыр, ССРБ. З сям’і мяшчан.
1927–1938 гг. – вучоба ў школе, г. Мінск. 09.1938–06.1941 гг. – вучоба на гістарычным факультэце БДУ, г. Мінск. Пасля 22.06.1941 г. прызваны ў рады РСЧА Ленінскім РВК, г. Мінск. 01.09.1941 г. прызваны ў рады РСЧА Прылуцкім раённым ваенным камісарыятам, г. Прылукі, Чарнігаўская вобл., УССР. Верасень – лістапад 1941 г. – радавы 658-га стралковага/артылерыйскага палка Паўднёва-Заходняга фронту. 11.1941–05.1942 гг. – знаходзіўся ў шпіталі пасля ранення (за гады вайны быў тройчы ранены, адно з раненняў было цяжкім) у г. Сталінградзе і Семпалацінскім эвакуацыйным шпіталі.
Чэрвень – жнівень 1942 г. – камандзір аддзялення 89-га запаснога палка 32-й стралковай дывізіі, г. Алма-Ата. 08/09.1942–05.1945 гг. – камандзір аддзялення 931-га артылерыйскага палка 373-й стралковай дывізіі, Калінінскі, 1-шы і 2-гі Украінскі франты. Член ВКП(б) з 03.1943 г. Прайшоў тэрыторыі Румыніі, Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі. Чэрвень – лістапад 1945 г. – камандзір аддзялення 702-га стралковага/артылерыйскага палка, ЛВА.
11.1945–12.07.1946 гг. – прадоўжыў вучобу на гістарычным факультэце БДУ. Прысвоена кваліфікацыя “асістэнт, малодшы навуковы супрацоўнік і выкладчык старшых класаў”. 08.1946–06.1947 гг. – навуковы супрацоўнік у Цэнтральным дзяржаўным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР. 01.1947– май 1949 гг. – аспірант ў Акадэміі навук БССР.
Старшы бібліятэкар (16.04.1948), вучоны сакратар (25.05./1.06.1949), в. а. загадчыка аддзела камплектавання (22.09.1950), загадчык аддзела камплектавання (з 1950), галоўны бібліятэкар (01.02.1980), бібліятэкар (20.02.1982–13.01.1984) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), медаль “За баявыя заслугі” (15.09.1944/кастрычнік 1944), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945), “За адвагу” (23.05.1945), “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна 1870–1970” (1970), значок “За выдатную працу” (12.1962).